Верашчака


Верашча́ка — традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з “саскіх” (саксонскіх) часоў, ад сярэдзіны XVIII ст.

Пры двары караля Аўгуста III у Варшаве быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падавання кілбасы: кілбаса, якая падавалася «на верашчаку», рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі сала і палівалася вострай падлівай. Есці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка: “за караля Саса лыжкай кілбаса”.

У класічнай польскай кулінарыі верашчака, або кілбаса па-старапольску, дагэтуль гатуецца з белай кілбасы, зваранай у піве напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка (каля 1 хв.) патушанай у густым заквашаным цыбулевым соусе. Неўзабаве верашчака выйшла за межы каралеўскага двара і зазнала шэраг мадыфікацый у розных мясцінах і сацыяльных пластах Польшчы і ВКЛ. Напрыклад, у канцы XVIII ст. у Нясвіжы частавалі «каўбасой, так званай верашчакай, з соусам падрыхтаванай» наведвальнікаў бернардынскага кляштару. У адным з варыянтаў верашчака ўяўляла сабою густы суп з кілбасой, паўгускамі ды ячнай кашай. Стравы падобнай рэцэптуры, з мясцовымі адрозненнямі, вядомыя па ўсёй Беларусі пад назвай верашчака, часцей мачанка: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У Літве і на паўночным захадзе Беларусі верашчаку тушаць на бураковым квасе. Ядуць як мачанне для бліноў.

Народная этымалогія выводзіла назву ад шыпення, якое зыходзіць ад кілбасы падчас гатавання. Адной з магчымых дадатковых падстаў пашырэння своеасаблівага “культу верашчакі” у XIX ст. была асоба Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча.

Крыніцы

  • Белы А. Верашчака // Праект «Наша ежа»


Верашчака інфармацыя аб

Верашчака

Верашчака
Верашчака

Верашчака аб відэа


Верашчака Вы чытаеце гэтую тэму.
Верашчака якія, Верашчака хто, Верашчака апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video