Леанід Сяргеевіч Анцімонаў


16 снежня 19341934-12-16

Месца нараджэння:

Куляшы, Багушэўскі сельсавет, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь

Дата смерці:

16 лютага 20122012-02-16 77 гадоў

Месца смерці:

Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь

Леанід Сяргеевіч Анцімонаў 16 снежня 1934, в Куляшы, цяпер Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 16 лютага 2012, г Віцебск — беларускі графік, жывапісец і педагог

Біяграфіяправіць | правіць зыходнік

Скончыў Рыжскае мастацка-рамеснае вучылішча № 17 1952, Рыжскае вучылішча прыкладнога мастацтва І955, мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута 1963 З 1964 года выкладчык графікі, жывапісу, малюнка, кампазіцыі на мастацка-графічным факультэце ВДПІ пазней Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П М Машэрава, дацэнт 1987—2005 Узнагароджаны знакам «Выдатнiк народнай асветы» 1984 Прайшоў стажыроўкі на факультэце графікі ў Акадэміі мастацтваў Латвійскай ССР у прафесараў П Упіціса і А Апені 1970, на кафедры графікі ў БДТМІ ў прафесара В Шаранговіча 1985—1986 Прафесар вышэйшай педагагічнай школы ў г Зялёна Гура Польшча 1991—1993 Удзельнік мастацкіх выстаў з 1964 г Член Саюза мастакоў з 1987 г

Працаваў у розных графічных тэхніках афорце, літаграфіі, ксілаграфіі, манатыпіі і г д, акварэлі, алейным жывапісе Творчая эксперыментальная праца спрыяла адкрыццю ўласных спосабаў гравюры на кардоне, фанеры і дрэвавалакністай пліце, калажнага спосабу гравюры на кардоне і фларатыпіі, розных спосабаў манатыпіі, акватыпіі, гратажа Аўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў: па графіцы, манатыпіі, гравюры на кардоне дзве часткі, фларатыпіі

Творчасцьправіць | правіць зыходнік

Сярод асноўных твораў: «Акно» 1974, «Кветкі палявыя» 1975, «Нацюрморт Самавары» 1975, «Эдэльвейс» 1977, «Кветка папараці» 1978, «Мефістофель» 1978, «Дрэва жыцця» 1980, «Абуджэнне» 1982, «Хваля» 1984, «Рэквіем» 1984, трыпціх «Зямля, месяц, сонца» 1985-86, «Ахвярапрынашэнне» 1991, «Гарачае лета ў лесе» 1995, «Партрэт П Пікасо» 1999, «Рыфы» 2001, «Паток» 2009, «Горы» 2009, «Канец ХХ стагоддзя Рэквіем» 2009, «Журавіны» 2009; цыклы работ «Успаміны пра вайну» 1976, «Балада пра Чылі» 1976, «На купальскую ноч» 1978, «Твары і маскі» 1979, «Пунсовая кветачка» 1981, «Джаз» 1981, «Грузія» 1982, «Катастрофа» 1988-91, «Людзі і птушкі» 1991, «Рэпрэсіі» 1993-95, «Міраж» 1995, «Жыццё джунгляў» 1997-98, «Поры года» 2003, «Дыханне вясны» 2008—2009, «Прысвячаецца А Пушкіну» 2009

Творам мастака ўласцівыя філасофская трактоўка вобраза, паэтычная ўзнёсласць, полістылізм, выкарыстанне складаных тэхнічных прыёмаў, асацыятыўнасць колеру, эксперыментальны характар мастацкай мовы

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Цыбульский, М Л Антимонов Леонид Сергеевич / М Л Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл : в 7 т / редкол: Т В Белова гл ред и др — Мн : Беларус Энцыкл імя П Броўкі, 2010 — Т 2 : Витебская область Кн 1 — С 19


Леанід Сяргеевіч Анцімонаў інфармацыя аб


Леанід Сяргеевіч Анцімонаў
Леанід Сяргеевіч Анцімонаў

Леанід Сяргеевіч Анцімонаў аб відэа


Леанід Сяргеевіч Анцімонаў Вы чытаеце гэтую тэму.
Леанід Сяргеевіч Анцімонаў якія, Леанід Сяргеевіч Анцімонаў хто, Леанід Сяргеевіч Анцімонаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video



Выпадковыя артыкула

Сацыяльных рахункаў

Youtube Facebook Twitter
Леанід Сяргеевіч Анцімонаў
Copyright © 2014. Пошукавая
mail